Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 27 Снежань 2019 09:14

Усе лаўры пераможцам: узнагародзілі маладых лідэраў Мінскай вобласці

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Малады лідар Міншчыны» і конкурсу праектаў у сферы рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі адбылася 23 снежня ў Дыпсэрвіс Холе.

Удзел у конкурсе прымалі маладыя людзі ва ўзросце ад 21 да 31 года, якія працуюць у розных галінах. Прэтэндэнтаў на перамогу было 89. У гэтым годзе лепшых у конкурсе «Малады лідэр Міншчыны» вызначылі ў 12 намінацыях. Пераможцаў выбралі ў сферах адукацыі, культуры, аховы здароўя, спорту і турызму, сацыяльнай абароны насельніцтва, грамадскай дзейнасці, грамадскай бяспекі, сродкаў масавай інфармацыі, прадпрымальніцтва, камунальнай гаспадаркі, навуковай дзейнасці, транспарту і камунікацый.

Таксама на цырымоніі адзначылі лепшыя праекты ў сферы рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Пераможцаў і лаўрэатаў вызначылі ў 9 намінацыях. Мінскі раён стаў лепшым адразу па некалькіх кірунках: прафілактыка правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі, падтрымка прадпрымальніцкай дзейнасці моладзі, а намінацыю «Дабрачыннасць і дабратворчасць», Прысталіччу прыйшлося падзяліць са Слуцкам - выбар апынуўся занадта складаным і журы вырашыла назваць адразу двух пераможцаў.

Таксама Слуцкі раён актыўна рэалізуе моладзевыя праекты, накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцця.

Салігорск ужо трэці год запар утрымлівае лаўры пераможцы ў сферы працоўнай занятасці моладзі. А вось самыя патрыятычныя апынуліся Старыя Дарогі. Між тым, як паказвае адыходзячы 2019-ы, знайсці агульную мову з моладдзю нядрэнна атрымоўваецца ў Жодзіна – гораду дасталіся ўзнагароды адразу за тры праекта: развіццё творчага патэнцыялу моладзі, маладзёжнае самакіраванне і падтрымка маладых сем'яў. Ад імя кіраўніцтва Мінскага абласнога выканаўчага камітэта павіншаваў пераможцаў намеснік старшыні аблвыканкама Іван Маркевіч.

На сцэну падымаліся пераможцы ў прыгожых вячэрніх сукенках і строгіх смокінгах. Для таго, каб гэты дзень застаўся не толькі ў памяці, у фае Дыпсэрвіс Хола працавала светлавая фотазона, а «жывыя фігуры» афарбавалі правядзенне часу гасцей да пачатку цырымоніі.

Гэта ўрачыстае мерапрыемства ўразіла моладзь. У гутарцы з журналістамі маладыя людзі выказвалі сваё захапленне і папрасілі перадаць словы падзякі кіраўніцтву Мінаблвыканкама за ўвагу да іх юных ініцыятыў.

Чытаць 1533 разоў