Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 26 Снежань 2019 08:37

У Беларусі будуць створаны бюджэтныя арганізацыі па абслугоўванні ўстаноў сацыяльнай сферы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 475 "Аб забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент накіраваны на стварэнне (у межах штатнай колькасці работнікаў і на базе дзеючых пры выканкамах дапаможных падраздзяленняў) фінансуемых з бюджэту арганізацый, дзейнасць якіх будзе ажыццяўляцца ў форме цэнтраў. Правам стварэння такіх цэнтраў надзелены выканкамы абласнога і базавага ўзроўняў.

Вызначаны задачы, паўнамоцтвы і віды дзейнасці гэтых цэнтраў, а таксама ўмовы аплаты працы іх работнікаў.

Гэтыя цэнтры будуць заняты абслугоўваннем (забеспячэннем дзейнасці) на бязвыплатнай аснове ўстаноў аховы здароўя, адукацыі, фізічнай культуры і спорту, культуры і іншых арганізацый, фінансуемых з адпаведнага мясцовага бюджэту, а таксама структурных падраздзяленняў выканкамаў (мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах), выканкамаў першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню (сельсаветаў, пасёлкаў).

У прыватнасці, ажыццяўляць дзейнасць, звязаную з вядзеннем бухгалтарскага і фінансавага ўліку, рамонтам і тэхнічным абслугоўваннем маёмасці, эксплуатацыяй аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм, аўтамабільнымі перавозкамі, рэалізацыяй мерапрыемстваў па ахове працы і пажарнай бяспецы, захоўваннем архіўных дакументаў, інвентару, абсталявання і іншай маёмасці.

Указ дасць магчымасць захаваць існуючы кадравы патэнцыял і будзе садзейнічаць больш якаснаму рэгуляванню адносін, звязаных з перадачай бюджэтнымі арганізацыямі асобных неасноўных функцый спецыялізаваным цэнтрам. Больш таго, дасць магчымасць гэтым установам (арганізацыям) сканцэнтравацца на прыярытэтным вырашэнні задач, што стаяць перад імі.

Чытаць 1513 разоў