Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 23 Снежань 2019 14:58

Сацыяльнае жыллё адкрылі ў Маладзечне

 

20 снежня ў Маладзечне па вуліцы Сухой адкрылі 60-кватэрны сацыяльны дом. Ключы ад жылля атрымалі шматдзетныя сем'і, сем'і з дзецьмі інвалідамі і сіроты.

Кіраўніку рэгіёну Юрыю Горлаву сімвалічны ключ ад дома перадаў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч.

- Сёння твары людзей, якія атрымалі ключы ад сваіх кватэр, былі настолькі шчаслівымі, што гэта немагчыма перадаць. І я лічу, што палітыка, якая праводзіцца ў нас у краіне, апраўданая. Хачу адзначыць, што жыллё - гэта галоўнае як у эканоміцы, так і для кожнага чалавека, - адзначыў Іван Маркевіч.

Пяціпавярховы дом пабудавалі за 13 месяцаў. Праект абышоўся абласному бюджэту амаль у чатыры мільёны рублёў. Сёлета ключы ад сацыяльных кватэр атрымалі 348 сем'яў, яшчэ 120 да канца года стануць навасельцамі.

Сярод навасёлаў - сям'я Рубан. Плошча кватэры якую яны атрымалі, - 59 квадратаў. Таццяна сказала, што цяпер яе сям'я будзе жыць як у раі. "Дзякуй нашаму Прэзідэнту і дзяржаве, што нам выдзелілі кватэру", - з усмешкай сказала Таццяна.

Чытаць 1541 разоў