Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 20 Снежань 2019 15:39

У Мінскай вобласці актыўна разгарнуўся перадсвяточны гандаль

Пераднавагоднія кірмашы, святочны гандаль і дапамога дзецям ... аб гэтых і іншых перадсвяточных мерапрыемствах, якія праходзяць у Мінскай вобласці, распавяла начальнік аддзела арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінаблвыканкама Алена Чабатар.

У Мінскай вобласці актыўна разгарнуўся перадсвяточны гандаль.

У гандлёвых аб'ектах прадстаўлены шырокі асартымент як харчовых, так і не харчовых тавараў. Для тых, хто турбуецца аб захаванні прыроды і аб экалогіі, у продажы ў крамах ёсць штучныя елкі. Велізарным можна назваць і выбар ёлачных цацак, упрыгожванняў. Таксама вялікі выбар тавараў, якія можна набыць, каб парадаваць блізкіх - паставіць пад зялёную прыгажуню: гэта падарункавыя наборы, цукеркі і навагоднія сувеніры.

Аб'екты грамадскага харчавання таксама падрыхтаваліся да святаў: тут праводзяць карпаратыўныя мерапрыемствы для працоўных калектываў, распрацавана святочнае меню, прымаюцца папярэднія заказы.

Аб'екты бытавога абслугоўвання таксама далучыліся да святаў: аказваюць паслугі па льготных цэнах.

Акрамя таго, з 14 снежня ў Мінскай вобласці праходзяць пераднавагоднія кірмашы: яны арганізаваны ва ўсіх рэгіёнах, і іх больш за 150!

А вось ёлачныя кірмашы адкрыюцца з 20 снежня. У вялікіх гарадах будзе па некалькі пляцовак.

21 снежня ў Барысаве, Маладзечне, Слуцку і Салігорску пройдуць рэгіянальныя кірмашы. А 28 снежня яны адбудуцца ў Вілейцы і Жодзіне, 29 снежня - у Нясвіжы. На іх можна будзе купіць прадукты вядомых вытворцаў, ад фермераў, пакупнікоў здзівіць разнастайнасць вырабаў, якія ўпрыгожаць свята. Гасцей кірмашоў чакае і яркая забаўляльная праграма, а таксама зніжкі.

Разнапланавыя мерапрыемствы пройдуць у Мінскай вобласці ў рамках правядзення Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". У кожным раёне вызначаны два і больш гандлёвых аб'екта, у якіх пройдзе гэтая дабрачынная акцыя. Там размесцяцца часовыя медыцынскія пункты, дзе любы жадаючы зможа атрымаць кансультацыю спецыяліста, вымераць артэрыяльны ціск, узровень цукру ў крыві. Такіх аб'ектаў на тэрыторыі Цэнтральнага рэгіёну больш за 70. Працаваць яны будуць з 23 па 31 снежня ўключна. У рамках акцыі многія прадстаўнікі гандлёвых аб'ектаў і буйных гандлёвых сетак наведаюць дамы-інтэрнаты і прытулкі з падарункамі.

Да акцыі падключыліся і аб'екты бытавога абслугоўвання: робяць зніжкі на дзіцячыя стрыжкі ад 20 да 50%. Напрыклад, Капыльскі і Крупскі камбінаты бытавога абслугоўвання ў прытулках бясплатна пастрыгуць дзяцей. Запланаваны розныя мерапрыемствы, каб навагоднія святы былі яркімі, запамінальнымі, і ніхто не застаўся без увагі.

Чытаць 1569 разоў