Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 13 Снежань 2019 15:44

З 1 снежня змяніліся межы Мінскай вобласці

У Беларусі з 1 снежня змяніліся межы Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Гэта прадугледжана ўказам ад 15 сакавіка 2019 года №104.

Паводле інфармацыі прэс-службы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, на падставе ўказа мяжы гэтых абласцей і іх раёнаў былі зарэгістраваныя ў Адзіным рэестры адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Беларусі.

Дарэчы, актуальная інфармацыя даступная на публічнай кадастравай карце Беларусі. На сённяшні дзень прасторавая інфармацыя сфарміравана на тры вобласці і 55 раёнаў: 22-Мінская, 17-Гродзенская, 16-Брэсцкая вобласць. У тым ліку былі прыведзены ў адпаведнасць мяжы сельскіх саветаў, якія знаходзяцца на стыку дадзеных абласцей і раёнаў.

Нагадаем, межы Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей былі ўстаноўлены ў 1950-я гады, графічным спосабам на аснове картаграфічнага матэрыялу. З цягам часу з-за меліярацыйных і культуртэхнічных работ, будаўніцтва аб'ектаў транспартнай інфраструктуры мяжы перасталі супадаць з цвёрдымі контурамі мясцовасці (рэкамі, меліярацыйнымі каналамі, дарожнай сеткай, ляснымі масівамі, прасекамі і іншымі). Менавіта з гэтым і звязана неабходнасць зменаў.

Чытаць 529 разоў