Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 05 Снежань 2019 14:52

У Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы адбыўся марафон «Жаночае здароўе»

30 лістапада ў Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы прайшоў марафон "Жаночае здароўе".

Падчас правядзення марафону жанчыны змаглі атрымаць кансультацыю ў вузкіх спецыялістаў: акушэра-гінеколага, псіхолага, касметолага, эндакрынолага. Таксама былі і бясплатныя лабараторныя даследаванні, кансультацыі на тэму жаночага здароўя, УГД.

- Падобны марафон мы праводзім у раёне першы раз. Да думкі арганізаваць мерапрыемства падштурхнулі адразу некалькі фактараў: нізкая нараджальнасць, анкалагічныя захворванні і іншыя. На мерапрыемстве вырашылі правесці яшчэ і выкананне розных аналізаў і абследаванняў, каб жанчыны, якія да нас прыйдуць, маглі як мага больш даведацца пра сваё здароўе. Ну, а мы на аснове атрыманых аналізаў, у сваю чаргу, зможам будаваць прагнозы і аналізаваць, - адзначыў галоўны ўрач Валожынскай ЦРБ Павел Ганчар.

Падчас марафону праца праходзіла ў групах. Аб захаванні псіхалагічнага здароўя жанчыны і барацьбе са стрэсамі можна было пагаварыць з псіхолагам, аб эндакрынных захворваннях у праекцыі жаночага здароўя - з лекарам-эндакрынолагам. Каб прыцягнуць як мага больш зацікаўленных, усе зоны арганізатары зрабілі адкрытымі. Жанчыны маглі прыйсці, задаць пытанні, пачуць адказы і перайсці ў кабінет да іншага спецыяліста.

Дарэчы, арганізатары падкрэсліваюць, што падчас бясплатных экспрэс-кансультацый не было задачы паставіць дыягназ. Медыкі проста адказвалі на пытанні, каб падштурхнуць жанчын да далейшых абследаванняў і расказаць пра тое, як захаваць жаночае здароўе і прыгажосць у любым узросце.

Чытаць 1606 разоў