Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Субота, 16 Лістапад 2019 09:49

Больш за 670 прадстаўнікоў СМІ атрымалі акрэдытацыю ў інфацэнтры ЦВК

Акрэдытацыю ў інфармацыйным цэнтры ЦВК "Выбары-2019" атрымалі 678 прадстаўнікоў СМІ, паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра інфармацыі, кіраўнік інфацэнтра Павел Лёгкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Інфацэнтр практычна гатовы да работы. "Наладжана відэа-канферэнц-сувязь з рэгіёнамі, створаны неабходныя ўмовы для работы журналістаў. Мы акрэдытавалі 678 прадстаўнікоў СМІ, у тым ліку 323 замежныя", - праінфармаваў Павел Лёгкі.

"Акрамя таго, мы запрасілі групу амаль з чатырох дзясяткаў экспертаў, якія будуць каменціраваць тэматыку парламенцкіх выбараў", - адзначыў ён.

Па традыцыі інфацэнтр размясціўся ў малой зале Палаца Рэспублікі. "Тут ёсць усё неабходнае, каб цэнтр працаваў як гадзіннік", - падкрэсліў першы намеснік міністра інфармацыі.

Адкрыецца інфацэнтр 17 лістапада (першая прэс-канферэнцыя запланавана на 10.00) і будзе працаваць да глыбокай ночы. На наступны дзень, 18 кастрычніка, ЦВК агучыць тут папярэднія вынікі выбараў. Плануюцца таксама прэс-канферэнцыі наглядальных місій.

Інфацэнтр быў адкрыты ў 2001 годзе на выбарах Прэзідэнта. Ён прызначаны быць пляцоўкай для камунікацыі Цэнтрвыбаркама і журналістаў, дзе яны могуць атрымаць самую свежую інфармацыю з першых вуснаў.

Выбарчая кампанія ў Беларусі выходзіць на фінішную прамую. Датэрміновае галасаванне завяршаецца 16 лістапада. Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пройдуць у нядзелю, 17 лістапада.

Чытаць 1675 разоў