Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. Парадак дня пасяджэння ўключае каля паўтара дзясятка пытанняў. Лідары краін - удзельніц ЕАЭС разгледзяць пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння, фінансавай палітыкі, энергетыкі, асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці і развіццё супрацоўніцтва з трэцімі краінамі.
Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні на саміце абазначыць пазіцыю Беларусі па актуальных пытаннях узаемадзеяння дзяржаў у ЕАЭС і далейшым развіцці гэтага інтэграцыйнага аб'яднання