Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Панядзелак, 23 Верасень 2019 12:14

Лукашэнка: Беларусь аказалася ў гарачай палітычнай кропцы і павінна прымаць меры для сваёй бяспекі

Беларусь аказалася ў гарачай палітычнай кропцы і павінна прымаць меры для сваёй бяспекі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы сёння з дакладам старшыню Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рамана Галоўчанку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пасля разрыву Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці Беларусь аказалася ў цэнтры ўвагі. Прэзідэнт падкрэсліў, што краіна выступае катэгарычна супраць размяшчэння такога ўзбраення ў Еўропе. "Я ўжо не раз аб гэтым гаварыў", - нагадаў кіраўнік дзяржавы.

Таму, растлумачыў ён, даклад Рамана Галоўчанкі не трэба ўспрымаць як бразганне зброяй. "Размова ідзе аб тым, што мы, таксама знаходзячыся ў гэтым катле, гарачай палітычнай кропцы, не можам не звяртаць увагу на забеспячэнне сваёй бяспекі. Свет, на жаль, не стаў бяспечней. Мы гэта бачым і, вядома, павінны прымаць пэўныя меры", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Чытаць 1771 разоў