Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 17 Верасень 2019 16:31

ВУП Беларусі ў студзені-жніўні вырас на 1,1 працэнта

ВУП Беларусі ў студзені - жніўні 2019 года вырас на 1,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Згодна з першай ацэнкай, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br83,9 млрд, або ў супастаўных цэнах 101,1 працэнта да ўзроўню студзеня - жніўня 2018 года.

Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-жніўні адносна аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 106,8 працэнта.

Чытаць 1810 разоў