«Паміж Рэспублікай Беларусь і Грузіяй дасягнуты высокі ўзровень партнёрства, трывалым падмуркам якога з'яўляюцца духоўная блізкасць культур нашых народаў, агульная гісторыя, добрыя чалавечыя адносіны і ўзаемадапаўняльнасць эканомік, - гаворыцца ў віншаванні. - Перакананы, што пашырэнне супрацоўніцтва, напоўненага сумеснымі праектамі ў самых разнастайных галінах, будзе і ў далейшым спрыяць паспяховаму развіццю абедзвюх дзяржаў».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Саломэ Зурабішвілі моцнага здароўя і невычэрпнай энергіі, а грамадзянам брацкай Грузіі - міру і працвітання.