Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 24 Чэрвень 2025 09:35

У Мінскай вобласці абмеркавалі пытанні прыцягнення замежных гуманітарных праектаў

23 чэрвеня на базе УА "Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі" адбыўся абласны практыка-арыентаваны семінар "Асаблівасці гуманітарнага супрацоўніцтва на сучасным этапе".

Каардынатарам работы ў гэтым напрамку выступае камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама.

У працы семінара прынялі ўдзел Алена Даранчук, старшы інспектар упраўлення гуманітарнай дзейнасці Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і Таццяна Жук, кіраўнік праекта Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Аб эфектыўных практыках супрацоўніцтва па прыцягненню замежнай бязвыплатнай дапамогі ўдзельнікам семінара расказалі кіраўнікі арганізацый Мінскай вобласці: ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х.Каладзеева, ДУА «Рудзенская спецыяльная школа інтэрнат», ДУ «Лагойскі сацыяльны пансіянат «Надзейны бераг».

Мінская вобласць накіравана на павышэнне эфектыўнасці ў рабоце па прыцягненню замежнай бязвыплатнай дапамогі арганізацыямі для рэалізацыі гуманітарных праектаў.

Чытаць 13 разоў