Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 06 Люты 2023 09:51

Зацверджаны лагатып культурнай сталіцы Беларусі 2023 года - Слуцка

Зацверджаны лагатып культурнай сталіцы Беларусі 2023 года - горада Слуцка. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале, паведамляе БЕЛТА.

Увасабленнем культурнага складніка Слуцка і Слуцкага раёна выбраны слуцкі пояс - ён займае галоўнае месца кампазіцыі.

У лагатыпе таксама выкарыстоўваецца выява аднаго з арнаментаў Слуцкага пояса, выкананая ў тэхніцы інкрустацыі саломкай.

Распрацавалі лагатып у Слуцкім раённым цэнтры народнай творчасці.

БелТА

Чытаць 107 разоў