Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mail: info@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 64

Беларусь у 2021 годзе забяспечыла прырост экспарту прадуктаў харчавання каля $1 млрд. Аб гэтым паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло падчас пасяджэння калегіі Мінсельгасхарча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вывесці рэгіянальную медыцыну на новы ўзровень! Кабінет камп'ютарнай тамаграфіі хутка адкрыюць у Дзяржынскай цэнтральнай раённай бальніцы. Сярод ноу-хау і газіфікатар з вадкім кіслародам. Выкарыстоўваць яго, у адрозненне ад звычайных балонаў, будзе прасцей і больш эканомна. Таксама крыяцыліндр цалкам забяспечыць рэзерв жыццёва важнага элемента. Акрамя таго, у медустанове ідзе будаўніцтва новага дыягнастычнага корпуса. Будынак плошчай 1 000 квадратаў узвядуць ужо сёлета. З'явіцца там і МРТ - абсталяванне паступіць ужо ў сакавіку.

У Беларусі стартуе датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па Канстытуцыі. Яно пройдзе ў Беларусі з 22 па 26 лютага ўключна. Загадзя могуць прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць гэтага зрабіць у дзень правядзення выбараў 27 лютага, паведамляе БЕЛТА.

Прадстаўнікі місіі наглядальнікаў ад СНД наведалі Лагойскую раённую камісію і ўчасткі для галасавання па рэферэндуме. Наглядальнікі сустрэліся са старшынёй Лагойскай раённай камісіі па галасаванні і старшынямі ўчастковых камісій.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі Андрэй Грынкевіч па запрашэнні румынскіх дзелавых колаў наведаў размешчаны ў гістарычным рэгіёне Дабруджа павет Канстанца. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім пасольстве.

Лепшыя знатакі правілаў бяспекі з Мінскай вобласці прынялі ўдзел у алімпіядзе, арганізаванай Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях на базе Бараўлянскай сярэдняй школы № 3. Больш за 80 школьнікаў з цэнтральнага рэгіёна на працягу гадзіны рашалі няпростыя тэсты на веданне асноў бяспекі. Экстрымальныя сітуацыі, мадэлі бытавых ўзгаранняў, падтапленняў - на ўсе пытанні вучням трэба было выбраць правільны адказ з некалькіх варыянтаў.

ВУП Беларусі ў студзені вырас на 2,7 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

16 лютага ў Мінскай абласной бальніцы адбылося ўрачыстае адкрыццё кабінета камп'ютарнай тамаграфіі.

Рознічны тавараабарот у студзені 2022 года склаў Br4,8 млрд, або 103,3 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня 2021-га, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Тэрытарыяльныя і ўчастковыя камісіі ўжо сфарміравалі спісы выбаршчыкаў. Ім зараз накіроўваюць запрашальныя паведамленні (з указаннем часу і месца для галасавання). У Капыльскім раёне, напрыклад, свой выбар зробяць больш за 20 тысяч чалавек. Для зручнасці грамадзян створаны 32 участкі, у тым ліку адзін закрыты (27 лютага ён будзе працаваць на базе бальніцы). У склад камісій увайшлі амаль 300 чалавек. Больш за палову з іх - прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.

Старонка 53 з 157