Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 10 Май 2022 10:17

Супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы Беларусі і Таджыкістана абмеркавалі прадстаўнікі дзвюх краін

Супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы паміж Беларуссю і Таджыкістанам абмеркавалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Віктар Дзенісенка і міністр энергетыкі і водных рэсурсаў Рэспублікі Таджыкістан Далер Джума, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства замежных спраў.

Падчас сустрэчы былі разгледжаны актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана ў энергетычнай сферы, абмеркавалі перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў.

Удзельнікі сустрэчы адзначылі ўзаемную зацікаўленасць у актывізацыі ўзаемадзеяння дзвюх краін у галіне энергетыкі.

БелТА

Чытаць 137 разоў