Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 09 Жнівень 2021 11:18

Забарона на наведванне лесу знята на ўсёй тэрыторыі Беларусі

Забарона на наведванне лесу знята на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лесу прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежавальныя меры ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі. Галоўная мэта забароны на наведванне лесу - забеспячэнне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лес.

БелТА

Чытаць 163 разоў