Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 04 Верасень 2025 15:17

Новы гістарычны максімум: золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся да $12,4 млрд

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 верасня, паводле папярэдніх даных, склалі $12,413 млрд у эквіваленце. Такія даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

За жнівень 2025 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $471,4 млн (на 3,9 працэнта) пасля росту ў ліпені больш як на $400 млн.

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 верасня склаў $5,0688 млрд, павялічыўшыся за жнівень на $251,8 млн (на 5,2 працэнта), аб'ём манетарнага золата - $5,9395 млрд, павялічыўшыся на $225,1 млн (на 3,9 працэнта).

Згодна з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2025 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.-0-

Чытаць 10 разоў