Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8
Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663
Е-mail: info@krupki.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142
Беларусь разлічвае нарасціць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Кітаем, пераадолеўшы некаторае адставанне, якое ўзнікла ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітая Цуй Цымінам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
20 сакавіка ў якасці новага рэзідэнта Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень", які размешчаны ў Смалявіцкім раёне, зарэгістравана кампанія карпарацыі "Сінамач" (КНР) з праектам па стварэнні зоны навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і інавацыйных распрацовак, паведамляе прэс-служба парку.
Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеялі ў Беларусі на 20,1 працэнта запланаванай плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі лясная гаспадарка вядзецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнародных стандартаў. Аб гэтым паведаміў у прэс-цэнтры БЕЛТА першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Валянцін Шатраўка.
У Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", які размешчаны ў Смалявіцкім раёне, кампанія-рэзідэнт ТАА "Асамедыка" адкрыла вытворчасць масак аднаразовага прымянення і бактэрыяльна-вірусных фільтраў аднаразовага прымянення, паведамляе прэс-служба парку.
Увозімыя на тэрыторыю Беларусі грузавыя аўтамабілі экалагічнага класа 6 вызваляюцца ад утылізацыйнага збору і падатку на дабаўленую вартасць. Гэта прадугледжана ўказам нумар 102, які 19 сакавіка падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
У Беларусі 93 працэнты сельскагаспадарчай тэхнікі гатова да пасяўной кампаніі, паведаміў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.