Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Новости области

Беларускі аўтамабільны завод пашырае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з вядучымі тэхнічнымі ВНУ Расійскай Федэрацыі па сумеснай падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне эксплуатацыі кар'ернай тэхнікі ў горназдабыўной галіне. У прыватнасці, у горадзе Апатыты падпісана пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж афіцыйным прадстаўніком БЕЛАЗа ў рэгіёне - кампаніяй "Аўтатэхінмаш" і філіялам Мурманскага арктычнага дзяржаўнага ўніверсітэта (МАДУ), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.

На базе 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых камандзіраў у Барысаве праходзіць абласны этап рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні "Арляня".

У НДЦ "Зубраня" намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай даў рэспубліканскі старт летняй аздараўленчай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На палігоне Барысаўскі адбыўся штогадовы збор "Ваенная бяспека і абарона дзяржавы". У зборы прынялі ўдзел міністр абароны, старшыні абласнога і Мінскага гарадскога выканкамаў, а таксама ваенныя камісары абласцей і Мінска.

26 мая старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын наведаў мемарыяльны комплекс "Хатынь". У час наведвання абмяркоўваліся пытанні рэканструкцыі комплексу, а таксама будаўніцтва новага музея і царквы.

ТАА "БЕЛАЗ" плануе нарасціць пастаўкі тэхнікі ў Хабараўскі край, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Рэспубліканскі старт летняй аздараўленчай кампаніі дадуць 30 мая ў "Зубраняці". Аб гэтым паведаміла кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Ларыса Емяльянчык на прэс-канферэнцыі "Аб завяршэнні навучальнага года і правядзенні выпускных экзаменаў. Пытанні арганізацыі дзіцячага адпачынку і аздараўлення ў летні перыяд", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тэма Года гістарычнай памяці будзе адлюстравана на XXI нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2022". Аб гэтым заявіла сёння журналістам кансультант упраўлення прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Людміла Манакова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аб'ёмы паставак БЕЛАЗаў у Бурацію да канца бягучага года могуць павялічыцца амаль у два разы ў параўнанні з 2021 годам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Колькасць рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" узрасла да 90 з заяўленым аб'ёмам інвестыцый у памеры $1,24 млрд, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.