Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Новости области

Разам з летам падыходзіць да завяршэння і другі сезон спартыўна-культурнага фестывалю "Вытокі. Крок да Алімпу". Яго заключны этап пройдзе 26-27 жніўня ў Капылі, вядомым сваімі багатымі культурнымі і літаратурнымі традыцыямі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Імі сталі камбайнеры з ААТ "Крутагор'е-Петкавічы" Дзяржынскага раёна. Сяргей Максімец і Васіль Зур працуюць на айчынным камбайне КЗС 21-24 КР. У мінулую сераду экіпаж узнагародзілі за дасягненне адзнакі 4 тыс. т.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" будзе прасоўваць беларускія тавары ў КНР сумесна з кітайскім прадпрыемствам, якое працуе ў сферы электроннай камерцыі, Youju Interactive, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

У Дзяржынскім раёне ўшаноўвалі камбайнераў-чатырохтысячнікаў. Сяргей Максімец і Васіль Зур, якія працуюць у гаспадарцы "Крутагор'е-Петкавічы", намалацілі 4 тыс. т збожжа на айчынным камбайне КЗС 2124 КР. Першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Сяргей Ляўковіч павіншаваў камбайнераў-чатырохтысячнікаў і пажадаў не спыняцца на дасягнутым.

Першы этап конкурсу "Стальная магістраль" АрМГ-2022 прайшоў пад Слуцкам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Топ-менеджары буйных беларускіх прамысловых кампаній, у іх ліку ААТ "БЕЛАЗ", у рамках візіту ўрадавай дэлегацыі Беларусі пабывалі ў Рэспубліцы Хакасія. Мэта візіту - паглыбленне шматгадовага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.

У Крупках адкрылі шматфункцыянальную спартыўную пляцоўку ў рамках праекта Прэзідэнцкага спартыўнага клуба "Спорт для ўсіх".

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" стартавала міжнародная грамадзянска-патрыятычная змена. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта.

Беларусь арганізуе для 80 дзяцей з Сірыі і 25 дзяцей з Узбекістана адпачынак і аздараўленне ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" ў жніўні бягучага года. На гэтыя мэты прадугледжана выдзяленне сродкаў з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае распараджэнне 11 жніўня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

10 жніўня прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка наведаў малочнатаварны комплекс "Новапалескі" ААТ "Новапалескі-Агра" Салігорскага раёна.