Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 01 Снежань 2022 19:03

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

У гімназіі былі праведзены мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.

З вучнямі восьмага класа педагог-псіхолаг Е. В. Зарэмба правяла практыкум «Пра СНІД сур'ёзна». У ходзе мерапрыемства гімназісты атрымалі інфармацыю аб шляхах распаўсюджвання і мерах прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, пра гісторыю з'яўлення чырвонай стужкі - сімвала барацьбы са СНІДам. Дзецям было прапанавана прааналізаваць сітуацыі з жыцця ВІЧ-інфіцыраваных. У канцы практыкума навучэнцы паглядзелі відэаролік «Зоркі супраць ВІЧ».

Чытаць 158 разоў