Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 08 Лістапад 2022 21:05

Дэкаднік па бяспецы дарожнага руху на Міншчыне

Нягледзячы на прымаемыя меры, у бягучым годзе ў Мінскай вобласці адзначаны рост дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх загінулі непаўналетнія.

За 10 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана 67 ДТЗ з удзелам дзяцей, у якіх 6 дзяцей загінулі і 68 - атрымалі траўмы. Асноўнымі прычынамі ДТЗ з'явіліся: адсутнасць належнага кантролю з боку дарослых, недастатковыя навыкі бяспечных паводзін дзяцей на вулічна-дарожнай сетцы, няведанне ПДР і недысцыплінаванасць.

Толькі ў кастрычніку б.г. у вобласці загінулі чацвёра дзяцей, з якіх 2 - пасажыры ў Барысаўскім раёне і 2 пешаходы ў Вілейскім і Нясвіжскім раёнах. Пры гэтым дзеці-пасажыры перавозіліся з парушэннем ПДР, а пешаходы не былі абазначаны ў цёмны час сутак святлоадбіўнымі элементамі і ў позні час знаходзіліся на вуліцы ў адсутнасці кантролю з боку дарослых.

З мэтай прыняцця дадатковых мер па папярэджанні ДТЗ з удзелам дзяцей, а таксама выяўленні правапарушэнняў непаўналетнімі, у перыяд, з 8 па 18 лістапада 2022 года Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці з іншымі службамі міліцыі грамадскай бяспекі праводзіць дэкаду бяспекі дарожнага руху.

У рамках дэкады супрацоўнікі міліцыі правядуць гутаркі ва ўстановах адукацыі сярод школьнікаў і бацькоў на бацькоўскіх сходах з дэманстрацыяй прафілактычных ролікаў і відэафільмаў, падчас якіх праваахоўнікі растлумачаць непаўналетнім правілы бяспечных паводзінаў на дарозе і ў транспарце, у дварах, надаўшы асаблівую ўвагу правілам пераходу праезнай часткi па нерэгулюемаму пешаходнаму пераходу, недапушчальнасці выкарыстання пры гэтым мабільных тэлефонаў, іншых электронных прылад, выбару бяспечных месцаў для катання на веласіпедах, а таксама сродках персанальнай мабільнасці згодна з новаўвядзеннямі ПДР.

Акрамя таго, супрацоўнікі міліцыі сумесна з педагогамі ўстаноў адукацыі, дзяжурнымі па школе і юнымі інспектарамі пракантралююць нашэнне навучэнцамі святлоадбіўных элементаў, што з'яўляецца немалаважнай умовай бяспекі дзіцяці ў цёмны час сутак.

Паважаныя дарослыя, увесь час кантралюйце сваіх дзяцей! Перш чым адправіць дзіця ў школу, альбо на прагулку, нагадайце яму асноўныя правілы бяспечнага знаходжання на вулічна-дарожнай сетцы. У абавязковым парадку перавозіце дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўвайце спецыяльныя ўтрымліваючыя прылады. Будзьце станоўчым прыкладам для дзяцей!

УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама

Чытаць 372 разоў