Першы этап пад адзінай назвай «112 добрых спраў» працягнуўся з 3 па 7 кастрычніка. За гэты час маладзёжны дэсант разам з ратавальнікамі наведалі домаўладаннi самотна пражываючых пенсіянераў, інвалідаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, і аказалі ім пасільную дапамогу: нарыхтавалі дровы, прыбралі жылыя памяшканні і прыдамавыя тэрыторыі, устанавілі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, дапамаглі ва ўборцы ўраджаю і многае іншае.
Падчас другога этапу, які пройдзе з 10 па 14 кастрычніка, вектар перамесціцца ў бок Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. Для хлопцаў пройдзе «Восеньскі баль юных ратавальнікаў» ці «Адзін дзень з БМГАРП», дзе будзе не толькі ўручэнне першых членскіх білетаў і пасвячэнне ў рады БМГАРП, але і ўзнагароджанне лепшых актывістаў маладзёжнай арганізацыі.
Не застанецца без увагі і насельніцтва, для якога пройдуць мерапрыемствы ў працоўных калектывах і ў месцах масавага знаходжання людзей. Ужо ў пятніцу ў ТРЦ «К-сіці» наведвальнікі маглі назіраць флэшмоб «Моладзь за бяспеку!».