Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 08 Верасень 2022 15:58

Колаў менш - небяспекі больш!

У мэтах прадухілення дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту, прафілактыкі і папярэджання фактаў агрэсіўнага кіравання, зніжэння рызык здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам і па віне кіроўцаў двухколавых транспартных сродкаў у перыяд з 9 па 12 верасня 2022 года Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю «Колаў менш – небяспекі больш!».

Асноўныя фактары, якія аказваюць уплыў на цяжар наступстваў ДТЗ з удзелам мотатранспарту - адсутнасць навыкаў у кіроўцаў, парушэнне правілаў манеўравання, зухаватасць, перавышэнне хуткасці, невыкарыстанне моташлемаў і адпаведнай экіпіроўкі.

З пачатку бягучага года на тэрыторыі Мінскай вобласці з удзелам вадзіцеляў двухколавых транспартных сродкаў адбылося 49 ДТЗ, у выніку якіх 3 чалавекі загінулі, 50 - атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. 35 ДТЗ адбыліся па віне саміх вадзіцеляў мотатранспарту.

Нагадаем, 26 жніўня ў 07.30 гадзін на 61 км аўтадарогі Р-28 «Мінск-Маладзечна-Нарач», 77-гадовы жыхар г. Маладзечна, кіруючы скутэрам «Навігатар», не справіўся з кіраваннем транспартнага сродку і дапусціў падзенне мотатранспарту. У выніку ДТЗ вадзіцель з траўмамі шпіталізаваны. Устаноўлена, што матацыкліст знаходзіўся ў моташлеме.

7 верасня каля 18.35 гадзін на вул. Камсамольская ў г.Фаніпаль, жыхар г. Дзяржынска, кіруючы аўтамабілем «Форд Мандэа», пры выкананні манеўру левага павароту не саступіў дарогу і здзейсніў сутыкненне з матацыклам «Харлей Дэвідсан», які рухаўся ў сустрэчным кірунку руху, пад кіраваннем жыхара г. Беразіно. У выніку ДТЗ матацыкліст з атрыманымі траўмамі шпіталізаваны. Мужчына быў у зашпіленым моташлеме, што верагодней дапамагло пазбегнуць сур'ёзных траўм.

Падчас акцыі вартавымі дарог ажыццяўляецца кантроль за дарожным рухам шляхам негалоснага і змешанага кантролю. Дадаткова арганізавана нясенне службы нарадамі ДПС ДАІ ў складзе мотапатруляў. У полi зроку праваахоўнікаў - матацыклісты, якія кіруюць у стане ап'янення, не маюць права кіравання дадзеным відам транспарту, парушаюць хуткасны рэжым, правілы абгону і манеўравання, а таксама вадзіцелі двухколавага транспарту, сабранага саматужным спосабам або з канструктыўнымі зменамі.

Паважаныя грамадзяне! У выпадку здзяйснення кіроўцамі мотатранспарту супрацьпраўных дзеянняў, у т.л. якія былі зафіксаваны аўтамабільнымі відэарэгістратарамі, просім неадкладна паведамляць на тэлефонную лінію 102!

Каб пазбегнуць дарожных здарэнняў ДАІ Мінскай вобласці настойліва рэкамендуе вадзіцелям механічных двухколавых транспартных сродкаў выконваць Правілы дарожнага руху, быць дысцыплінаванымі і ўзаемнаветлівымі на дарозе!

УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама

Чытаць 952 разоў