Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь заклікае грамадзян адмовіцца ад наведвання лясоў да пачатку дажджоў.
Цяпер у Беларусі вельмі неспрыяльныя ўмовы надвор'я для пажарнай бяспекі лясных угоддзяў. Уведзены забароны на наведванне лясоў на ўсёй тэрыторыі Беларусі, за выключэннем Браслаўскага раёна. "Тым не менш грамадзяне працягваюць наведваць лясы для збору грыбоў, адпачынку на прыродзе і іншага, з-за чаго ў тым ліку адбываюцца ўзгаранні. Дзесьці яны могуць быць выпадковымі, аднак работнікамі дзяржлесаховы выяўляюцца выпадкі наўмысных падпалаў.", - звярнуўся да жыхароў нашай краіны Аляксандр Драгун.
За парушэнне патрабаванняў рашэнняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па забароне на наведванне лясоў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 16.21 КоАП РБ у выглядзе штрафу да 12 базавых велічынь.
Лясная ахова дзяржаўных лесагаспадарчых устаноў пераводзіцца на ўзмоцнены рэжым працы ў сувязі з пагаршэннем пажаранебяспечнай абстаноўкі на тэрыторыі ляснога фонду і небяспекай узнікнення лясных пажараў.
Нагадваем, што пры выяўленні ляснога пажару неабходна прыняць меры да яго ліквідацыі і неадкладна перадаць інфармацыю аб пажары работнікам лясной аховы ці ў тэрытарыяльныя падраздзяленні МНС.