У перыяд акцыі арганізаваны сустрэчы з кіраўнікамі мотаклубаў, кіроўцамі мотатранспарту, дзе вартавыя дарог праводзяць шырокую прафілактычную працу, прыводзячы прыклады аварый і фота з месцаў ДТЗ з удзелам матацыклістаў і тлумачэннем наступстваў і прычын названых здарэнняў.
Дзяржаўтаінспектары сумесна з участковымі інспектарамі міліцыі, інспектарамі па справах непаўналетніх АУС, добраахвотнымі дружыннікамі і карэспандэнтамі СМІ ажыццяўляюць рэйдавыя групы па спыненні грубых парушэнняў ПДР кіроўцамі двухколавых транспартных сродкаў, такіх як - нецвярозы стан, кіраванне транспартнымі сродкамі не маючы на гэта права, ліхацтва, а таксама выяўленні канструктыўна змененых і незарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку матацыклаў і іншых механічных двухколавых транспартных сродкаў. Маршруты патрулявання нарадаў міліцыі набліжаны да месцаў найбольш верагоднага перамяшчэння названай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху.
Таксама, уладальнікам транспартных сродкаў тлумачыцца парадак атрымання пасведчання кіроўцы катэгорыі «АМ», «А1», «А» і пастаноўкі матацыклаў, мапедаў на ўлік і зняцця з яго, праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду, неабходнасць абавязковага страхавання. Агучваецца адміністрацыйная і крымінальная адказнасць за парушэнне ПДР.
Да ведама вадзіцеляў! Рух на мотатранспарце на адным коле, а таксама, калі кіроўца не трымаецца за руль ці ж не трымае ногі на падножках - цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання ТС тэрмінам да 6 месяцаў ці без пазбаўлення.
Таксама, дзеянні кіроўцы, якія прымусілі іншых удзельнікаў дарожнага руху змяняць хуткасць, кірунак ці прымаць іншыя меры па забеспячэнні бяспекі руху пагражае накладаннем штрафу ад 5 да 20 базавых велічынь з пазбаўленнем кіравання ТС да 2-х гадоў ці без такога пазбаўлення.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае!
Дзеючым заканадаўствам за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, або перадачу права кіравання нецвярозаму, а таксама адмова ад праходжання агляду прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на 3 гады і штрафам ад 100 да 200 базавых велічынь.
За паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым, прадугледжана спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап'янення, незалежна ад права ўласнасці (арт. 18.15 КоАП Рэспублікі Беларусь).
Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання гэтым сродкам, а таксама перадача кіравання транспартным сродкам асобе, якая не мае права кіравання, прадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 20 базавых велічынь. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу года, прыводзяць да накладання штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь (арт.18.14 КоАП Рэспублікі Беларусь).
Каб пазбегнуць дарожна-транспартных здарэнняў ДАІ Мінскай вобласці вобласці настойліва рэкамендуе вадзіцелям механічных двухколавых транспартных сродкаў выконваць Правілы дарожнага руху і быць вельмі ўважлівымі на дарозе!
Таксама, ДАІ звяртаецца да грамадзян і просіць спыняць спробы кіравання матацыкламі, мапедамі, скутэрамі людзьмі без права кіравання, у стане ап'янення, калі не ўдаецца гэта зрабіць самастойна – тэлефануйце і паведамляйце на тэлефонную лінію 102!
УДАІ УУС Мінаблвыканкама