Краўчанка Вераніка (Крупская раённая гімназія) пацвердзіла званне лідэра Мінскай вобласці ў сваёй узроставай катэгорыі на кароткіх дыстанцыях - двойчы яна стала пераможцам у бегу на 60 і 200 метраў. Кухарэнка Станіслаў (Халапеніцкая сярэдняя школа) пацвердзіў сваё лідэрства ў бегу на 800 метраў і менш за секунду саступіў пераможцу ў бегу на 400 метраў, як вынік – другое месца. Кандраценка Інэса (Сярэдняя школа №3 г.Крупкі) паспрабавала сябе ў няпрофільным вiдзе - бегу на 1500 метраў з перашкодай і выканаўшы нарматыў першага дарослага разраду заваявала сярэбраную ўзнагароду, але ўжо на «кароннай тройцы», у другі дзень спаборніцтваў, не пакінула ніводнага шанцу пераследнікам і таксама з вельмі годным вынікам стала пераможцам у дадзеным відзе праграмы. Пятровіч Кірыл (Сярэдняя школа №3 г.Крупкі) стаў першым у спартыўнай хадзьбе на 2000 метраў і паспяхова паспрабаваў свае сілы ў бегу на 2000 метраў з перашкодай, заваяваўшы трэцяе месца. Войніч Таццяна (Сярэдняя школа №3 г.Крупкі) заваявала бронзавую ўзнагароду ў бегу на 1500 метраў з перашкодай. Грышанкова Анастасія (Сярэдняя школа п.Крупскі), якая з'яўляецца больш маладой спартсменкай і выступае ў спаборніцтвах у асабістым першынстве, з першых метраў дыстанцыі здолела навязаць сваім старэйшым саперніцам добры тэмп і фінішавала на трэцім, выніковым месцы, паказаўшы добры, для свайго ўзросту, вынік.
Па заканчэнні двух дзён спаборніцтваў фінальным відам бегавой праграмы сталі камандныя эстафеты 4х200 метраў. Каманда Крупскага раёна выступала ў наступным складзе: Краўчанка Вераніка, Іванава Анастасія, Хацкевіч Ксенія, Кандраценка Інэса. Захапіўшы лідзіруючую пазіцыю з першых метраў дыстанцыі і ўтрымаўшы яе да самага фінішу, нашы юныя спартсменкі святкавалі перамогу, паказаўшы пры гэтым добрыя секунды!
У камандным першынстве дружына Крупскага раёна таксама заваявала высокае ТРЭЦЯЕ МЕСТА, пацвердзіўшы званне аднаго з наймацнейшых аддзяленняў лёгкай атлетыкі ў Мінскай вобласці!
Чарга абласных спаборніцтваў ззаду, наперадзе самыя галоўныя і адказныя старты рэспубліканскай спартакіяды дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, а таксама першынства Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы. Спадзяемся, што выступленні на рэспубліканскай арэне будуць не менш паспяховыя, а хлопцам удасца рэалізаваць свой патэнцыял на ўсе сто працэнтаў.