Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 20 Снежань 2021 10:29

Акцыя «Бяспечныя канікулы» стартавала на Міншчыне

З мэтай недапушчэння ДТЗ з удзелам непаўналетніх, напярэдадні і падчас зімовых школьных канікул, з 20 снежня 2021 года па 10 студзеня 2022 года Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці з іншымі службамі міліцыі грамадскай бяспекі праводзіць прафілактычную акцыю «Бяспечныя канікулы».

У перыяд школьных канікул у большай ступені дзеці прадастаўлены самі сабе. Дарожна-транспартныя здарэнні з непаўналетнімі сведчаць аб недысцыплінаванасці і няўважлівасці саміх дзяцей, а таксама аб адсутнасці кантролю за імі з боку дарослых.

У рамках акцыі перад пачаткам школьных канікул супрацоўнікі міліцыі праводзяць ва ўстановах адукацыі як сярод дзяцей, так і дарослых прафілактычныя гутаркі, накіраваныя на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў і бяспечныя паводзіны ў побыце. У час гутарак растлумачваюцца асноўныя рызыкі і пагрозы бяспецы дзяцей на дарозе, неабходнасць няўхільнага захавання правілаў перавозкі непаўналетніх у транспартных сродках, правілы бяспечных паводзін на дарозе, у транспарце і ў дварах. Асаблівая ўвага надаецца правілам пераходу праезнай часткі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, недапушчальнасці выкарыстання пры гэтым мабільных тэлефонаў, іншых электронных прылад, а таксама выбару дзецьмі бяспечных месцаў для актыўных гульняў.

Акрамя таго, вартавыя дарог сумесна з педагогамі ўстаноў адукацыі, дзяжурнымі па школе і юнымі інспектарамі руху ажыццяўляюць кантроль за нашэннем навучэнцамі святлоадбіўных элементаў, што з'яўляецца немалаважным элементам бяспекі дзіцяці ў цёмны час сутак.

У рамках мерапрыемства ва ўсіх раёнах вобласці будзе праведзена прафілактычная акцыя «Дзіця - галоўны пасажыр!», дзе пад асаблівым кантролем ДАІ кіроўцы, якія перавозяць непаўналетніх пасажыраў.

Дарэчы, за 11 месяцаў 2021 года з удзелам дзяцей зарэгістравана 73 ДТЗ, у выніку якіх адно дзіця загінула, 83 - атрымалі траўмы.

Паважаныя дарослыя! Не пакідайце непаўналетніх без нагляду! Перш чым адправіць дзіця на вуліцу, нагадайце яму асноўныя правілы бяспечных паводзін на вуліцы. У абавязковым парадку перавозіце дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўвайце спецыяльныя ўтрымліваючыя прылады. Будзьце дзіцяці станоўчым прыкладам на дарозе! Няхай «Бяспечныя канікулы» будуць у радасць і дзецям і дарослым!

УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама

Чытаць 813 разоў