Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 26 Кастрычнік 2021 17:17

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці з 27 кастрычніка па 7 лістапада 2021 года праводзіць прафілактычную акцыю

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці з 27 кастрычніка па 7 лістапада 2021 года праводзіць прафілактычную акцыю «Бяспечныя канікулы» і «Дзіця – галоўны пасажыр!», а таксама 29.10.2021 года АДБДР пад дэвізам «Пешаходны пераход - тэрыторыя павышанай увагі».

Адным з патэнцыйна небяспечных часавых прамежкаў, калі здзяйсняецца найбольшая колькасць аўтааварый з удзелам непаўналетніх, з'яўляецца перыяд канікул. Прычына: няўважлівасць, бестурботнасць дзяцей на дарозе і адсутнасць кантролю за іх вольным часам з боку дарослых.

З мэтай прафілактыкі ДТЗ з удзелам непаўналетніх, напярэдадні і падчас восеньскіх школьных канікул, з 27 кастрычніка па 7 лістапада 2021 года Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю «Бяспечныя канікулы».

Падчас акцыі супрацоўнікі ДАІ правядуць інфармацыйна-тлумачальныя гутаркі ва ўстановах адукацыі, працоўных калектывах, арганізацыях і на бацькоўскіх сходах. У гутарках выступоўцы растлумачаць як дзецям, так і дарослым правілы бяспечных паводзін у транспарце, на дарозе, дваровых тэрыторыях, надаўшы асаблівую ўвагу выкарыстанню святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак. Таксама інспектары нагадаюць і правілы пераходу праезнай часткі па пешаходных пераходах і недапушчальнасці выкарыстання пры гэтым гаджэтаў і навушнікаў.

Даведачна, за 9 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Міншчыны адбылося 58 ДТЗ з удзелам дзяцей, у выніку якіх адно дзіця загінула, 66 - атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. 17 ДТЗ адбыліся па віне саміх дзяцей.

Асноўнымі памылкамі пацярпелых непаўналетніх у выніку ДТЗ з'явіліся: пераход праз праезную частку па-за пешаходным пераходам, нечаканае выйсце з-за транспартнага сродку ці іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляднасць кіроўцу, а таксама знаходжанне на праезнай частцы без суправаджэння дарослых.

У канікулярны перыяд заўсёды намячаецца актыўная перавозка дзяцей, а статыстыка дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх сведчыць аб тым, што ў большай ступені пацярпелі дзеці-пасажыры - пад асаблівым кантролем вартавых дарог будуць вадзіцелі, якія адказваюць за бяспеку перавозкі сваіх пасажыраў.

За парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч.6 арт.18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да кіроўцы накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры да 4 БВ.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці звяртае ўвагу дарослых і нагадвае аб тым, што менавіта яны ў першую чаргу нясуць адказнасць за сваіх дзяцей да іх паўналецця! Неабходна на асабістым станоўчым прыкладзе прывучаць дзіця да гранічнай увагі, дысцыпліны і няўхільнага выканання правілаў дарожнага руху.

УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама

Чытаць 864 разоў