Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 10 Верасень 2021 18:27

«Наша бяспека»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» спецыялісты ДУ «Крупскі ТЦСАН» сумесна з педагогамі ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Крупкі» 10 верасня правялі тэматычнае мерапрыемства «Наша бяспека», накіраванае на фарміраванне ў падрастаючага пакалення культуры бяспекі жыццядзейнасці, прапаганду здаровага ладу жыцця і бяспечных умоў пражывання.

Спецыялісты ДУ «Крупскі ТЦСАН» распавялі школьнікам, што трэба рабіць падчас пажару, пры выяўленні ўцечкі газу, аб неабходнасці нашэння флікераў у цёмны час сутак, аб неабходнасці захавання правілаў дарожнага руху, аб перавагах здаровага ладу жыцця. Школьнікі праявілі цікавасць да дадзенай тэмы, прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні бяспечных паводзін. Хлопцам уручылі інфармацыйны матэрыял у выглядзе буклетаў, улётак.

Чытаць 689 разоў