Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 09 Верасень 2021 12:11

Адзіны дзень бяспекі

З 1 па 10 верасня праходзіць акцыя «Адзіны дзень бяспекі». Мэта мерапрыемства - прыцягненне ўвагі да праблемы, зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын. У рамках акцыі праводзяцца мерапрыемствы накіраваныя на фарміраванне ў падрастаючага пакалення культуры бяспекі жыццядзейнасці, прапаганду здаровага ладу жыцця і бяспечных умоў пражывання.

Прафілактычная акцыя прайшла 6 верасня ў ДУА «Сярэдняя школа № ім. В. Н. Марцінкевіча». Спецыялісты ДУ «Крупскі ТЦСАН» сумесна з прадстаўнікамі ГА «Беларускі саюз жанчын» распавялі школьнікам, што трэба рабіць падчас пажару, пры выяўленні ўцечкі газу, аб неабходнасці нашэння флікераў у цёмны час сутак, аб перавагах здаровага ладу жыцця, а таксама праверылі веды правілаў дарожнага руху з дапамогай інтэрактыўнай гульні «Формула бяспекі». У рамках акцыі дзецям раздалі інфармацыйны матэрыял у выглядзе буклетаў, улётак.

Чытаць 506 разоў