Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 09 Жнівень 2021 18:58

Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Беражыце дзяцей!» з 11.08 па 18.08.2021 на тэрыторыі Крупскага раёна

Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму на сённяшні дзень застаецца актуальнай.

Дзеці-пешаходы.

Памылкі непаўналетніх пешаходаў, якія сталі прычынамі ДТЗ:

- пераход праз праезную частку па-за пешаходным пераходам;

- нечаканы выхад з-за транспартнага сродку або іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляднасць кіроўцу;

- знаходжанне на праезнай частцы без суправаджэння дарослых.

Акрамя таго, праблемай застаюцца наезды на пешаходаў на пешаходных пераходах.

Дзеці-пасажыры.

Памятаць аб Правілах дарожнага руху і быць уважлівымі павінны не толькі дзеці, але і іх бацькі. Бо часам менавіта дарослыя часцей ствараюць небяспечныя сітуацыі для сябе і для сваіх дзяцей. У гэтых выпадках пакутуюць дзеці-пасажыры.

Нагадаем, згодна з п.178 ПДР «Перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:

дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, - ва ўзросце да пяці гадоў;

дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродка, - ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.

Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання названых у частцы першай гэтага пункта прылад у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.

Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх разгорнута да лабавога шкла транспартнага сродку, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны» .

Варта адзначыць, што заканадаўствам прадугледжаны абавязак выкарыстання не толькі так званых «дзіцячых крэслаў», але і іншых прылад, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай штатных рамянёў бяспекі.

Паважаныя вадзіцелі! Ад сітуацыі, якая раптоўна можа ўзнікнуць на дарозе, не застрахаваны ніхто. Паклапаціцеся загадзя пра сваiх пасажыраў. Перавозіце дзяцей толькі ў спецыяльных утрымліваючых прыладах, прасачыце за тым, каб і ўсе дарослыя былі прышпілены рамянямі бяспекі.

ДАІ нагадвае, што за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч.6 арт.18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да вадзіцеля накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры да 4 БВ.

Паважаныя бацькі! Вам неабходна прыняць усе меры, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў з дзецьмі! Будзьце ім прыкладам на дарозе! Не пакідайце іх без нагляду. Святлоадбівальныя элементы на вопратцы, абутку - усё гэта дапаможа кіроўцу загадзя звярнуць на дзіця ўвагу, а значыць, кіроўца будзе мець магчымасць прыняць меры для тармажэння або экстранага прыпынку.

Асаблівая тэма - мабільныя тэлефонаў і навушнікі. Дамажыцеся таго, каб дзіця, знаходзячыся паблізу або на праезнай частцы не размаўляў па тэлефоне і не слухаў музыку ў навушніках, так як гэта адцягвае яго ўвагу! І вядома ж, часцей нагадвайце дзецям як паводзіць сябе на дарозе і ў транспарце!

УДАІ УУС Мінаблвыканкама

Чытаць 615 разоў