Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 16 Ліпень 2021 18:24

Пад пільнай увагай ДАІ – вадзіцелі мотатранспарту!

У мэтах папярэджання ДТЗ з удзелам мотатранспарту і спынення супрацьпраўных дзеянняў з боку вадзіцеляў двухколавых механічных транспартных сродкаў, з 15 па 26 ліпеня г. г. Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю.

У рамках прафілактычных мерапрыемстваў вартавымі дарог арганізаваны прафілактычныя рэйды з ужываннем галоснага, сакрэтнага і змешанага кантролю за дарожным рухам, у тым ліку з выкарыстаннем нарадаў ДПС ДАІ ў складзе мотапатруля. Адпрацоўка будзе праводзіцца ў населеных пунктах і прылеглых да іх аўтадарогах, а таксама ў месцах канцэнтрацыі ДТЗ і на аварыйна-небяспечных участках.

 

Таксама арганізавана інфармацыйна-тлумачальная работа ў працоўных калектывах, установах адукацыі, сярод прадстаўнікоў адпаведных грамадскіх аб'яднанняў і клубаў, з уласнікамі мотатранспарту аб парадку атрымання вадзіцельскага пасведчання, пастаноўкі мотатранспарту на ўлік і зняцця з яго, праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду, неабходнасці абавязковага страхавання, правілах бяспечных паводзінаў на дарогах пры эксплуатацыі двухколавых транспартных сродкаў і адказнасці ў выпадку выяўлення парушэнняў з боку вадзіцеляў мотатранспарту.

Асноўныя фактары, якія аказваюць уплыў на цяжар наступстваў - адсутнасць навыкаў у кіроўцаў мотатранспарту, парушэнне правілаў манеўравання, ліхацтва і перавышэнне хуткасці.

З пачатку гэтага года з удзелам кіроўцаў двухколавых транспартных сродкаў адбылося 35 ДТЗ, у выніку якіх 9 чалавек загінулі, 32-атрымалі траўмы. Адно ДТЗ здзейсніў матацыкліст у нецвярозым стане. Па віне саміх кіроўцаў мотатранспарту адбылося 21 ДТЗ. Усяго за названы перыяд выяўлена 1412 правапарушэнняў з боку кіроўцаў мотатранспарту, з якіх 83 – кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення, 363 кіроўцы кіравалі транспартам, не маючы на гэта права.

Паважаныя грамадзяне! У выпадку здзяйснення кіроўцамі мотатранспарту супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку якія былі зафіксаваны аўтамабільнымі відэарэгістратарамі, просім неадкладна паведамляць на тэлефонную лінію 102!

Каб пазбегнуць ДТЗ ДАІ Мінскай вобласці настойліва рэкамендуе вадзіцелям механічных двухколавых транспартных сродкаў выконваць правілы дарожнага руху, быць дысцыплінаванымі і ўзаемавежывымі на дарозе!

03.06.2021 каля 22.20 гадзін, кіроўца аўтамашыны «Аўдзі А4» рэгістрацыйны знак 4224НМ-5 Цітавец В. А. 1994 года нараджэння, рухаючыся па вул. Кірава ў г. Крупкі пры павароце налева з другараднай аўтадарогі на галоўную вул. Маскоўская не пераканаўся ў бяспецы здзяйснянага манеўру ў выніку чаго здзейсніў сутыкненне з рухаўшымся з права на лева па галоўнай аўтадарозе мапедам «Рэйсер» рэгістрацыйны знак 5618АЕ-7 пад кіраваннем Свінко А. А. 1956 года нараджэння. У выніку чаго кіроўца Свінко А. А. атрымаў цялесныя пашкоджанні.

20.06.2021 года каля 19.20 кіроўца Чацвярушкін П. В. 1983 года нараджэння, кіруючы матацыклам «Хонда» рэгістрацыйны знак 3362АВ-6, рухаючыся на 493-км аўтадарогі М-1/Е30 «Брэст-Мінск-мяжа РФ» у напрамку г.Масквы па правай паласе руху на закругленні дарогі налева, не ўлічыў бяспечную дыстанцыю да наперадзе рухаўшагася матацыкла «Кавасакі» рэгістрацыйны знак 2844АВ-6 пад кіраваннем Рабушава Я. С., у выніку чаго здзейсніў з ім сутыкненне, пасля чаго адбылося падзенне абодвух матацыклаў. У выніку чаго грамадзяніну Чацвярушкіну П. В. былі прычыненыя цялесныя пашкоджанні.

03.07.2021 года каля 07.00 гадзін, кіроўца Скумс М. С. кіруючы матацыклам «Хорс Альфа» рэгістрацыйны знак 9719АВ-5, рухаючыся на 1-км жвіровай аўтадарогі «Н-8709 Хацюхова-Мачулішча», на закругленні дарогі направа не абраў бяспечную хуткасць руху, а таксама не ўлічыў стан праезнай часткі, у выніку чаго страціў кіраванне, сьехаў у левы кювет па ходзе руху і перакуліўся. У выніку ДТЗ пасажыр матацыкла Гарбачоў С. Е з цялеснымі пашкоджаннямі быў дастаўлены ва УАЗ «Крупская ЦРБ».

УДАІ УУС Мінаблвыканкама

Чытаць 806 разоў