Традыцыйна на гэтых спаборніцтвах збіраюцца самыя моцныя лёгкоатлеты юнацкіх зборных каманд абласцей і горада Мінска. Не дзіўна, бо па выніках дадзеных спаборніцтваў, як правіла, фармуецца рэзерв нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь. Менавіта гэты факт з'яўляецца адпраўной кропкай для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах, а, такім чынам - пуцёўкай ў дарослы прафесійны спорт.
Бліскучае выступленне паказаў наш зямляк, былы навучэнец Хацюхоўскага КПК дзіцячага сада - сярэдняй школы им.В.В.Кавалёнка, спартсмен - выхаванец аддзялення лёгкай атлетыкі Крупскай ДЮСШ, а цяпер навучэнец Мінскай дзяржаўнай абласной сярэдняй школы - вучылішча алімпійскага рэзерву - Касцюкевіч Максім.
На фота: Касцюкевіч Максім лідзіруе ў бегу на 3000 метраў.
У першы дзень спаборніцтваў Максім ва ўпартай барацьбе паказаў выдатныя секунды ў бегу на 1500 метраў і размясціўся на другім месцы выніковага пратаколу. Аднак да гэтых спаборніцтваў ён падышоў ў выдатнай спартыўнай форме і быў настроены вельмі катэгарычна. Другое месца Максіма не задавальняла і ўжо на дыстанцыі 3000 метраў, у другой спаборніцкі дзень, ён узяў рэванш. Максім упэўнена выйшаў у лідэры з першых метраў дыстанцыі разам са старэйшымі спартсменамі, якія выступаюць на дадзеных спаборніцтвах па-за конкурсам, адарваўся ад праследавацеляў і не пакінуўшы ні найменшага шанцу фінішаваў першым.
Дарэчы, на дыстанцыі 3000 метраў Максіму ўдалося пераадолець дзевяціхвілінны рубеж (яго вынік на дыстанцыі 3000 метраў – 8 хв. 58,48 сек.), што з'яўляецца дастаткова моцным вынікам для рабят у юнацкім узросце.
На фота: пераможца ў бегу на 3000 метраў (па цэнтры) - Касцюкевіч Максім.
Віншуем з паспяховым выступленнем Максіма, яго асабістага трэнера Бароўскага Віктара, а таксама першага трэнера Варановіча Уладзіміра!