Згодна з дзеючым заканадаўствам, за ўчыненне асабліва злоснага хуліганства (арт. 339 КК) прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін да 10 гадоў, за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (ч.1 арт. 342 КК) да 3 гадоў пазбаўлення волі. Арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) прадугледжана да 6 гадоў пазбаўлення волі, арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) - да 3 гадоў абмежавання волі, а ў выпадку групавых дзеянняў па арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца у тым ліку ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады, адказнасць надыходзіць па арт. 293 КК - да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Часта, прычыны здзяйснення паказаных злачынстваў падобныя ў адным - дэструктыўным уздзеянні інфармацыйных інтэрнэт сайтаў і Telegram каналаў экстрэмісцкай накіраванасці, якія ўплываюць на прыняцце грамадзянамі неабдуманых рашэнняў.
Важна памятаць, што выходзячы на несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, кожны не толькі можа здзейсніць злачынства, паддаўшыся ўплыву натоўпу і асобных правакатараў, але і паставіць пад пагрозу сваю асабістую бяспеку.