Выданні ў электронным выглядзе з'яўляюцца эфектыўнай дадатковай магчымасцю для людзей, якія абмяжоўваюць знешнія кантакты і адмаўляюцца ад падпіскі на прэсу ў папяровым выглядзе.
Інфармуем Вас аб электронным рэсурсе, якi аб'яднаў газеты і часопісы Рэспублікі Беларусь у лічбавым выглядзе – Белкіёск (https://www.belkiosk.by/)
Выкарыстанне дадзенага фармату выданняў адпавядае рэкамендацыям Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі (COVID-19) у частцы ўкаранення пераважна электроннага ўзаемадзеяння.
На сэрвісе Белкіёск прадстаўлены цэнтральныя, абласныя, раённыя, а таксама ведамасныя і тэматычныя выданні.
Усе газеты і часопісы сэрвісу можна атрымліваць і чытаць у тэлефоне і на кампутары ва ўніверсальным PDF-фармаце. Даступны як свежыя, так і архіўныя нумары.