Найбольшая колькасць параненых непаўналетніх прыпадае на ДТЗ, у якіх дадзеная катэгорыя асоб з'яўлялася пасажырамі - у 10 ДТЗ - 13 дзяцей-пасажыраў пацярпелі. Прычым з 10 ДТЗ у 7 аўтааварыях дзеці не былі прышпілены рамянямі бяспекі або малалетнія перавозіліся без аўтакрэсел! З удзелам дзяцей пешаходаў адбылося 7 ДТЗ, у якіх 7 дзяцей атрымалі траўмы.
Асноўныя прычыны ДТЗ, у выніку якіх пацярпелі дзеці: не выкарыстанне рамянёў бяспекі і спецыяльных дзіцячых утрымліваючых прылад; не прадастаўленне перавагі пешаходам на пераходзе, пераход праз праезную частку па-за пешаходным пераходам; нечаканы выхад з-за транспартнага сродку або іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляднасць кіроўцу; знаходжанне на праезнай частцы без суправаджэння дарослых.
Некаторыя прыклады ДТЗ:
02.03.2021 каля 15.10 гадзін у Мінскім раёне кіроўца, 1990 г.н., кіруючы аўтамабілем «Мэрсэдэс-Бенц», здзейсніў наезд на непаўнагадовую, якая выбегла на праезную частку з-за стаяўшага аўтобуса. У выніку ДТЗ пешаход 2010 г.н., навучэнка 5-га класа з атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлена ў бальніцу.
07.03.2021 каля 04.40 гадзін у Пухавіцкім раёне непаўнагадовы кіроўца, не маючы права кіравання транспартным сродкам, тым не менш, кіруючы аўтамабілем «Додж Гранд Караван» у стане алкагольнага ап'янення (1,41 праміле), няправільна выбраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет, дзе здзейсніў наезд на земляны насып, затым транспартны сродак адкінула на праезную частку дарогі. У выніку ДТЗ вадзіцель і яго пасажыр 2003 г.н., атрымалі цялесныя пашкоджанні. Вядома, што ні кіроўца, ні пасажыр не былі прышпілены рамянямі бяспекі.
11.04.2021 каля 22.00 гадзін у Салігорскім раёне кіроўца 2001 г.н., кіруючы аўтамабілем «Аўдзі 80», пры выездзе на галоўную дарогу «Радкова-Чырвоная Слабада-Гулевічы», не саступіў дарогу аўтамабілю «БМВ» якім кіраваў вадзіцель 1995г.р. У выніку аўтааварыі непаўналетнія пасажыры аўтамабіля «Аўдзі»: дзве дзевяцікласніцы, а таксама навучэнка 1 курса каледжа з атрыманымі траўмамі шпіталізаваны. Вядома, што з траіх пасажыраў, толькі адна была прышпілена рамянём бяспекі.
Гэтак жа неабходна адзначыць, што адной з прычын дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму з'яўляецца назірання дзецьмі за дзеяннямі дарослых, якія парушаюць правілы дарожнага руху, а дзеці адпаведна на падсвядомым узроўні заўсёды імкнуцца ім пераймаць. Таму вельмі важна з боку дарослых не толькі весці пастаянны кантроль за дзецьмі, але і быць для іх станоўчым прыкладам, выконваючы Правілы дарожнага руху!
Паважаныя дарослыя! Дзецям неабходна тлумачыць, што нават маючы перавагу на пешаходным пераходзе, пешаход абавязаны быць вельмі уважлівым, асцярожным, не адцягвацца пры пераходзе праезнай часткі абавязкова глядзець па баках, выключыць размовы па мабільным тэлефоне і выкарыстанне навушнікаў пры праслухоўванні якой-небудзь інфармацыі ці музыкі, сваімі дзеяннямі не ствараць перашкоды для руху транспартных сродкаў. Будзьце ім станоўчым прыкладам на дарозе! Не пакідайце без нагляду малалетніх і вядома ж, пастаянна нагадвайце юным удзельнікам дарожнага руху аб тым, як паводзіць сябе на дарозе і ў транспарце!
УВАГА!
Напярэдадні летніх канікул Дзяржаўтаінспекцыя Рэспублікі Беларусь з 25 мая па 5 чэрвеня 2021 года праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства: «Увага - дзеці!».
Паважаныя вадзіцелі! Згодна п.166.9 ПДР у перыяд правядзення спецыяльнага комплекснага мерапрыемства неабходна ўключыць блізкае святло фар або дзённыя хадавыя агні падчас руху ў светлы час сутак! У абавязковым парадку перавозіце дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўвайце спецыяльныя ўтрымліваючыя прылады!
Бяспека дзяцей у першую чаргу залежыць ад вашай увагі і кантролю!
УДАІ УУС Мінаблвыканкама