Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 20 Красавік 2021 18:02

Крупскі раён - трохразовы ўладальнік кубка Мінскай вобласці па лёгкаатлетычным кросе!

Як правіла, летні спаборніцкі сезон у бегуноў пачынаецца са спаборніцтваў па бегу па перасечанай мясцовасці ці ж іншымі словамі - кросу.

Вось і ў мінулую пятніцу, 16 красавіка, зборная каманда Крупскага раёна сабралася каб зноў заявіць права на найвышэйшую ўзнагароду ў кросавым бегу - Кубак Мінскай вобласці. Таксама ўжо больш за 20 гадоў другой, не менш каштоўнай, узнагародай з'яўляецца спецыяльны кубак рэгіянальнай газеты «Мінская праўда».

У гэтым годзе месцам правядзення вышэйзгаданых абласных спаборніцтваў быў абраны г.Капыль і ў дзень спаборніцтваў у гарадскім парку сабралася 283 спартсмены з 20 раёнаў вобласці.

На старт выйшлі наймацнейшыя бегуны Мінскай вобласці, некаторыя з іх не раз ужо станавіліся пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх спаборніцтваў і нават міжнародных форумаў.

Удзельнікі забегу былі падзелены на пяць узроставых груп: 1998 года нараджэння і старэй, 1999-2001 г.н., 2002-2003 г.н., 2004-2005 г.н., 2006-2007 г.н. Каманднае першынство разлічваліся па очковой сістэме: за 1-е месца ў сваёй узроставай групе камандзе спартсмена, які прадстаўляў свой раён, налічваюцца 18 ачкоў, за 2-е - 17, 3-е -16 і гэтак далей. За 18 месца спартсмен прыносіў 1 ачко, таму было вельмі важна даць залік ў сваёй узроставай групе і прынесці запаветныя ачкі камандзе.

На працягу ўсіх спаборніцтваў надвор'е змянялася шматкроць - прыемнае вясновае сонца змянялася праліўным дажджом з парывістым ветрам.

Але ніякая надвор'е не змагло паўплываць на поспех Крупскай каманды. Усе ўдзельнікі заваявалі заліковыя пазіцыі і прынеслі запаветныя ачкі камандзе.

Лепшых вынікаў у асабістым заліку дамагліся:

Касцюкевіч Максім - 1-е месца сярод юнакоў 2004-2005 г.г.р., Кабалан Дыяна - 1 месца, Мiкуцкая Дар'я - 3-е месца сярод юніёрак 2002-2003 г.г.р., Карань Ілля - 1 месца сярод мужчын 1998 г.н. і старэй, Камароўская Таццяна - 2-е месца сярод дзяўчат 2004-2005 г.г.р., Трушко Аляксандр - 2-е месца сярод юніёраў 2002-2003 г.г.р., Іванова Анастасія - 3-е месца сярод дзяўчат 2006-2007 г.г.р.

На фота: узнагароджанне каманд-прызёраў лёгкаатлетычнага кросу.

Прадстаўнікі Маладзечанскага, Крупскага і Мінскага раёнаў

Па выніках асабістай і каманднай барацьбы каманда Крупскага раёна стала пераможцам, набраўшы 342 ачкі апярэдзіўшы сваіх адвечных супернікаў, каманду Маладзечанскага раёна на 51 ачко (іх вынік 291 ачко). Трэцяе месца заняла каманда Мінскага раёна з вынікам 263 ачкі.

На фота: каманда Крупскага раёна трохразовы пераможца Кубка і першынства Мінскай вобласці па лёгкаатлетычным кросе на прызы газеты «Мінская праўда».

Сезон толькі пачынаецца, хлопцы паступова пачынаюць разбягацца і набіраць аптымальную форму, наперадзе важныя выступу ў складзе каманды Мінскай вобласці на рэспубліканскім кросе 6-7 мая ў г.Магілёў, а далей не менш важныя адборачныя спаборніцтвы ўжо на бегавой дарожцы лёгкаатлетычнага стадыёна.

Чытаць 700 разоў