Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 15 Красавік 2021 16:16

Каб Велікодныя святы пайшлі бяспечна!

У мэтах кантролю за забеспячэннем пажарнай бяспекі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення Велікодных святаў на тэрыторыі Крупскага раёна будзе ўзмоцнена наглядная і пажарна-прафілактычная дзейнасць на аб'ектах рэлігійных арганізацый.

Работнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі правядуць маніторынгі стану пажарнай бяспекі культавых будынкаў, збудаванняў і прылеглай да іх тэрыторыі, месцаў правядзення велікодных мерапрыемстваў. Асаблівая ўвага будзе звернута на стан пад'ездаў да аб'ектаў, спраўнасць сродкаў сувязі, пячнога ацяплення, утрыманне эвакуацыйных выхадаў, наяўнасць і спраўнасць тэхнічных сродкаў супрацьпажарнай абароны і першасных сродкаў пажаратушэння. Адначасова з тым работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях правядуць інструктажы са святарамі і грамадзянамі, работнікамі рэлігійных арганізацый аб мерах пажарнай бяспекі і дзеянням на выпадак узнікнення пажару і іншай надзвычайнай сітуацыі, надаўшы асаблівую ўвагу пытанням выкарыстання адкрытага агню (свечак і інш.).

Інспекцыя нагляду і прафілактыкі Крупскага РАНС

Чытаць 611 разоў