Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 19 Люты 2021 17:20

На тэрыторыі Крупскага раёна пройдзе рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі»

У перыяд з 20 лютага па 1 сакавіка бягучага года на тэрыторыі Крупскага раёна пройдзе рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі».

Яе мэта - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.

У ходзе акцыі пройдуць мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першаснай дапамогі і іншыя мерапрыемствы.

У мерапрыемствах будуць задзейнічаны аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Крупскага райвыканкама, РАУС, ЦРБ, ЖКГ, упраўленне па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, ТЦСАН і іншыя.

Бяспека - клопат кожнага!

Крупскі РАНС

Чытаць 590 разоў