Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 15 Люты 2021 15:08

Прафілактычная акцыя «Пешаход!» праводзіцца з 15 па 19 лютага 2021 года на тэрыторыі Мінскай вобласці

Асноўнымі прычынамі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў з'яўляюцца ігнараванне Правіл дарожнага руху, адсутнасць у цёмны час сутак святлоадбіўных элементаў на адзенні пешых удзельнікаў, пагаршае сітуацыю такіх парушэнняў і знаходжанне на праезнай частцы ў стане ап'янення.

1 студзеня ў 19.30 гадзін у г. Слуцку, паблізу кафэ «Слуцкі Пачастунак», кіроўца 1999 г.н. рухаючыся на аўтамабілі «Опель Астра» у напрамку вул. Леніна, здзейсніў наезд на двух нецвярозых пешаходаў, якія пераходзілі праезную частку дарогі ў неўсталяваным месцы, яшчэ да таго ж і не былі пазначаныя святлоадбіўнымі элементамі. У выніку ДТЗ абодва пешахода, 59 і 55 гадоў з траўмамі былі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя, дзе на наступныя суткі памерлі.

3 студзеня каля 19.20 гадзін, зноў жа ў г. Слуцку, 56-гадовы кіроўца, рухаючыся на аўтамабілі «Лада Х-рэй» па вул. Леніна, здзейсніў наезд на 61-гадовага мясцовага жыхара, які выйшаў на праезную частку дарогі па-за пешаходным пераходам. У выніку ДТЗ пешаход з цялеснымі пашкоджаннямі і ў стане алкагольнага ап'янення быў шпіталізаваны ў бальніцу, дзе праз некалькі гадзін памёр. Пешаход не быў абазначаны святлоадбіўнымі элементамі.

На жаль, падобныя факты здарэнняў вельмі частыя. Дарога не даруе безадказных паводзінаў на ёй, асабліва ў стане алкагольнага ап'янення. Небяспечныя дзеянні такіх пешаходаў на дарозе і зблізку яе нікога не павінны пакінуць абыякавым.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода або веласіпедыста, які знаходзіцца з прыкметамі алкагольнага ап'янення, відавочна прадстаўляючага небяспеку для руху, альбо неабазначаных святлоадбіўныя элементамі, просім вас неадкладна паведаміць на тэлефонную лінію 102 у тэрытарыяльныя АУС і па вашай інфармацыі будуць прыняты адпаведныя меры рэагавання.

Паводле Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі:

«...у дачыненні да пешахода, які ў цёмны час сутак рухаецца па праезнай частцы, не пазначыўшы сябе флікерам, прымяняюцца штрафныя санкцыі ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь ці папярэджанне. Калі парушэнне ім Правілаў дарожнага руху пацягнула стварэнне аварыйнай сітуацыі, то памер штрафу складае ад 3 да 8 базавых велічынь. На суму ад 3 да 5 базавых велічынь штрафуецца пешаход, калі ён знаходзіцца на дарозе ў стане алкагольнага ап'янення».

Акрамя таго, адной з прычын траўміравання пешаходаў на дарогах - з'яўляецца недысцыплінаванасць кіроўцаў, і невыкананне патрабаванняў Правілаў ў частцы праезду імі нерэгулюемых пешаходных пераходах і прадастаўлення перавагі пешаходам.

Так, 9 студзеня каля 08.40 гадзін, у г. Заслаўе Мінскага раёна 75-гадовы кіроўца, рухаючыся на аўтамабілі «Таёта Лэнд Крузер» па вул. Савецкай, здзейсніў наезд на 19-гадовую дзяўчыну, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ пешаход з атрыманымі траўмамі шпіталізавана.

Паводле артыкула 18.14 ч.6 КоАП Рэспублікі Беларусь за невыкананне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, патрабаванняў дарожных знакаў або разметкі, а роўна не прадастаўленне асобай, якая кіравала транспартным сродкам перавагі ў руху пешаходам надыходзіць адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 1 да 5 базавых велічынь.

У неспрыяльных умовах надвор'я і высокай інтэнсіўнасці руху, асабліва ў перадвыхадныя і выхадныя дні, любая памылка, няхай гэта будзе парушэнне правілаў абгону або хуткаснага рэжыму, невыкананне бяспечнай дыстанцыі да наперадзе ідучага аўтатранспарту, немінуча прыводзіла да няшчасных выпадкаў на дарозе.

Пазбегнуць аварый вельмі складана, але прадухіліць, магчыма, калі ўдзельнікі дарожнага руху будуць праяўляць адзін да аднаго павышаную ўвагу і павагу. Выконваючы правілы дарожнага руху - вы будзеце з'яўляцца станоўчым прыкладам для іншых. Хай для кожнага з нас у новым годзе будзе дарога добрай і бяспечнай!

21.01.2021 УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама

Чытаць 584 разоў