Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 22 Студзень 2021 11:30

На Крупшчыне стартаваў анлайн-конкурс «Наш бяспечны дом»

Калі вы крэатыўныя і творчыя, ведаеце правілы пажарнай бяспекі, ёсць магчымасць атрымаць прыз.

Для гэтага неабходна стаць удзельнікам конкурсу «Наш бяспечны дом (кватэра)». Запускаюць анлайн-конкурс ратавальнікі Крупскага РАНС. Праходзіць ён у рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека - у кожны дом!».

Намінацыі конкурсу:

Намінацыя «Гэта бяспечны дом - наведзены парадак у ім!».

Удзельнікам неабходна прадставіць свой праект (у выглядзе фатаграфій або відэароліка) забеспячэння бяспекі ў сваім доме (кватэры).

У дадзеным праекце неабходна паказаць, як у доме (кватэры) выконваюцца правілы бяспекі: праца ацяпляльных прыбораў, электраправодкі, наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і інш.). Гаспадары прыватных дамоў дадаткова могуць прадэманстраваць свой падыход да забеспячэння бяспекі на прыдамавой тэрыторыі. Таксама ўдзельнікі могуць рэалізаваць свае праекты па прынцыпе «Да і пасля». У гэтым выпадку яны мусяць паказаць не толькі канчатковы вынік, але і наглядна прадэманстраваць, як яны яго дасягнулі. Асобна можна акцэнтаваць увагу на абавязках кожнага члена сям'і ў забеспячэнні бяспекі ў доме, а таксама іх на асабістым укладзе ў дадзены працэс.

Намінацыя «Зрабі мамы, таты дом - з бяспечным агменем!».

Удзельнікам неабходна паказаць, якую дапамогу яны аказваюць сваім састарэлым бацькам у забеспячэнні бяспекі ў домаўладанні (кватэры). У прэзентацыі можна адлюстраваць асноўныя крыніцы небяспекі, якія ёсць у доме (кватэры) у састарэлых бацькоў, як забяспечваецца бяспека ў іх доме, які ўклад у гэты працэс уносяць самі дзеці. У гэтай намінацыі таксама можна рэалізаваць свае праекты па прынцыпе «Да і пасля».

Таксама ў дадзенай намінацыі ўдзельнікі могуць прадставіць свой праект у выглядзе чэленджу. Напрыклад, першы ўдзельнік аказвае дапамогу састарэлым бацькам (дзядулі, бабулі) па хаце (абсталяваць печ прадтопачным лістом, затынкаваць расколіны, пабяліць комін і г.д.) і затым перадае другому ўдзельніку фота ці відэапасланні з заданнем «Я дапамог сваім бацькам (дзядулі, бабулі), а ты?». У сваю чаргу, другі ўдзельнік павінен аказаць дапамогу бацькам і перадаць новае заданне трэцяму ўдзельніку.

Намінацыя «Мая печка добрая - у яе ўкладзена душа!»

У дадзенай намінацыі ўдзельнікам неабходна расказаць аб сваi[ прыборах ацяплення (печ, камін і г.д.), выкананых у незвычайнай манеры. Адметнымі рысамі ацяпляльнаq прылады могуць стаць тэрмін яго эксплуатацыі, канструктыўныя асаблівасці, дэкаратыўная аздабленне, а таксама іншыя цікавыя факты. Акрамя таго, удзельнікам прапануецца распавесці пра працэс стварэння свайго унікальнага прыбора ацяплення (праектаванне, будаўніцтва, выкарыстаныя матэрыялы, незвычайныя падрабязнасці і г.д.).

У конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя без узроставых і іншых абмежаванняў, якія пражываюць у прыватным доме ці кватэры. Вітаецца ўдзел сем'яў у поўным складзе. Дапускаецца ўдзел як у асобнай намінацыі, так і ў некалькіх.

Удзельнікам конкурсу да 12 лютага 2021 года неабходна прадаставіць у раённыя (гарадскiя) аддзелы па надзвычайных сітуацыях (Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.) заяўкі на ўдзел у конкурсе і фатаграфіі (колькасць - да 8 шт.) або відэаролік (працягласць - да 01:30 хв.) са сваім праектам «Наш бяспечны дом (кватэра)» у адной або некалькіх намінацыях. У заяўцы неабходна ўказаць назву работы, намінацыю, імя і прозвішча ўдзельніка конкурсу, кантактны тэлефон і E-mail, адрас пражывання. Пераможцы раённага этапа прымуць удзел у абласным конкурсе.

Пераможцы атрымаюць дыпломы і падарункі ад арганізатараў конкурсу.

Крупскі РАНС

Чытаць 776 разоў