Як паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, ён будзе прысвечаны тэме падрыхтоўкі машын да эксплуатацыі зімой.
- Аднак недастаткова да марознага сезона падрыхтаваць толькі машыну, варта і самім перабудавацца на зімовы стыль кіравання, - нагадваюць Дзяржаўтаінспектары. - Неабходна выбіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю з улікам стану дарогі, адмовіцца ад рызыкоўных манеўраў і лішніх перастраенняў, пазбягаць рэзкіх тармажэнняў. Неабходна абдумваць кожнае сваё дзеянне, кіраваць транспартам спакойна і акуратна. Менавіта дысцыплінаванасць, спакой і абачлівасць пры кіраванні дапамогуць пераадолець усе цяжкасці зімовай дарогі.
Пешаходам жа варта праяўляць максімум увагі і асцярожнасці пры перасячэнні праезнай часткі, улічваць, што тармазны і прыпыначны шлях аўтамабіля на слізкай дарозе значна павялічваецца. У цёмны час сутак абазначаць сябе святлоадбіўнымі элементамі.
АДАІ Крупскага РАУС