Пра гэта паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.
"Па-ранейшаму асноўныя прычыны ўчынення ДТЗ з удзелам пешаходаў - парушэнні ПДР самімі пешаходамі і невыкананне вадзіцелямі патрабаванняў правілаў, якія тычацца праезду нерэгулюемых пешаходных пераходаў і прадастаўлення перавагі ў руху пешаходам. У густанаселеных гарадах вобласці праблемай застаюцца наезды на пешаходаў на нерэгулюемых пешаходных пераходах . Пры гэтым відавочна віна не толькі кіроўцаў, якія парушаюць патрабаванні правілаў праезду, але і пешаходаў, якія выяўляюць бестурботнасць і недысцыплінаванасць", - распавялі ў ДАІ.
Падчас прафілактычных мерапрыемстваў створаны рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў міліцыі грамадскай бяспекі, добраахвотных дружыннікаў для штодзённай адпрацоўкі найбольш частых месцаў ДТЗ, пешаходных пераходаў, аварыйна небяспечных участкаў аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, дзе высокая рызыка здзяйснення наездаў на неабароненых удзельнікаў дарожнага руху .
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці заклікае вадзіцеляў да ўзмоцненай увагi за рулём, асабліва ва ўмовах абмежаванай бачнасці і пры неспрыяльных умовах надвор'я. Пры пад'ездзе да пешаходнага пераходу кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, аж да спынення транспартнага сродку, каб саступіць дарогу пешаходам. "Маючы перавагу, пешаход абавязаны быць вельмі асцярожным пры пераходзе праезнай часткі. Перш чым ступіць на пешаходны пераход, неабходна паглядзець па баках, пераканацца, што кіроўца вас прапускае. Трэба выключыць размовы па мабільным тэлефоне і выкарыстанне навушнікаў. Для бяспекі ў цёмны час сутак пазначце сябе святлоадбіўнымі элементамі", - адзначылі ў ДАІ.
За 10 месяцаў на пешаходных пераходах адбылося 68 ДТЗ, у выніку якіх 19 чалавек загінулі, 61 атрымаў траўмы.