Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 10 Лістапад 2020 14:55

Увага! Крупскі РАНС запрашае прыняць удзел у конкурсах

Для таго, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, з 2 лістапада ў Крупскім раёне праходзіць акцыя МНС «Не прапальвай сваё жыццё!».

У рамках гэтай акцыі ратавальнікі і БРСМ аб'яўляюць аб правядзенні сумесных конкурсаў:

  1. На лепшы відэаролік на тэматыку небяспекі курэння ў ложку «Я не палю ў ложку і табе не раю».

Хранаметраж відэаролікаў - да 40 секунд. Тэхнічныя патрабаванні да відэароліка:

Відэа: кодэк H.264, пашырэнне *.mp4, 1280х720 або 1920х1080, 25 кадраў альбо кодэк Quik Time, пашырэнне *.mov, 1280х720 або 1920х1080, 25 кадраў.

Тытры павінны размяшчацца на адлегласці не менш за 10% ад краёў экрана.

  1. На выраб «Бяспечнай попельніцы» з падручных матэрыялаў.

Удзельнікі прадстаўляюць відэаролікі і фатаграфіі работ (з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, адраса і кантактнага нумары тэлефона ўдзельніка) на электронную пошту РАНС (Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.) або БРСМ (Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.) да 27 лістапада 2020 года. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі 1, 2, 3 ступені і каштоўнымі падарункамі.

Чытаць 362 разоў