Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 01 Кастрычнік 2020 18:08

Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Пешаход» пройдзе з 2 па 12 кастрычніка

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што ўсім пешым удзельнікам дарожнага руху неабходна памятаць, што правілы абавязваюць іх рухацца па тратуарах, пешаходных дарожках, і толькі пры іх адсутнасці - па абочыне. Калі гэта не ўяўляецца магчымым, дазваляецца ісці па краі праезнай часткі і толькі насустрач рухаючамуся транспарту. Веласіпедысты не павінны забываць, што пры адсутнасці веласіпеднай дарожкі яны абавязаны рухацца па тратуары, абочыне або пешаходнай дарожцы, не замінаючы пры гэтым пешаходам.

Пры адсутнасці названых элементаў дарогі дапускаецца рух веласіпедыстаў па праезнай частцы дарогі ў адзін шэраг не далей за 1 метр ад яе правага краю.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода або веласіпедыста з прыкметамі ап'янення, просім неадкладна паведаміць на тэлефонную лінію 102.

Не застануцца без увагі і вадзіцелі транспартных сродкаў. Для тых хто не прапусціў пешахода, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 1 да 5 базавых велічынь.

У мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў і прафілактыкі правапарушэнняў удзельнікамі дарожнага руху з 2 па 4 кастрычніка бягучага года Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці сумесна са спецпадраздзяленнем «Страла» праводзіць масіраваную адпрацоўку аварыйна-небяспечных участкаў аўтадарогі Р-43 «мяжа Расійскай Федэрацыі - Крычаў - Бабруйск - Івацэвічы».

Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе ўсім удзельнікам дарожнага руху выконваць патрабаванні ПДР, быць дысцыплінаванымі і як мага больш уважлівымі на дарозе!

Даведачна: за 9 месяцаў 2020 года з удзелам пешаходаў за дадзены перыяд зарэгістравана 166 ДТЗ, у якіх 49 чалавекі загінулі і 121 - атрымалі траўмы і калецтвы. Па віне пешаходаў адбылося 81 ДТЗ. Практычна ўсе аварыі здарыліся ў цёмны час сутак, прычым ні адзін з загінулых пешаходаў не быў абазначаны святлоадбіўнымі элементамі.

Чытаць 206 разоў