Аддзяленне дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі АУС Крупскага райвыканкама інфармуе аб тым, што на тэрыторыі Крупскага раёна праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне парушэнняў Правілаў дарожнага руху і дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам транспартных сродкаў, якія былі задзейнічаны на перавозцы пасажыраў у рэгулярных і нерэгулярных зносінах.
У ходзе правядзення прафілактычных мерапрыемстваў запланаваны рэйды па спыненні парушэнняў вадзіцелямі аўтобусаў, маршрутак, таксі і іншага транспарту, звязанага з перавозкай пасажыраў. Супрацоўнікі ДАІ вывучаць арганізацыю абавязковага перадрэйсавага медыцынскага кантролю кіроўцаў, закрануць праверкі і выкананне рэжыму працы і адпачынку.
У ходзе правядзення мерапрыемстваў асаблівая ўвага будзе надавацца:
- выкананню правілаў стаянкі легкавога транспарту і таксі на прыпыначных пунктах грамадскага транспарту;
- за ажыццяўленнем пасадкі-высадкі пасажыраў маршрутнымі таксі па-за пунктаў прыпынку;
- выкананню хуткасных рэжымаў;
- выкананню правілаў абгону;
- размяшчэнню транспартных сродкаў на праезнай частцы;
- колькасці перавозiмых пасажыраў;
- тэхнічнаму стану транспартных сродкаў;
- наяўнасці пасведчання кіроўцы;
- выкананню рэжыму працы і адпачынку;
- захоўванню транспартных сродкаў па-за спецыяльна прызначаных для гэтага ахоўных стаянк альбо не на тэрыторыі іншых арганізацый, якія аказваюць паслугі па захоўванні транспартных сродкаў.