На кожнай аўтадарозе ёсць свае, так званыя, аварыйныя кропкі - месцы канцэнтрацыі ДТЗ. У дадзеных месцах выстаўлены дарожныя знакі, паніжаючыя максімальную хуткасць і папярэджваючыя кіроўцаў аб небяспечным участку. Але недысцыплінаванасць некаторых кіроўцаў, зухаватасць і няправільна выбраная хуткасць становяцца прычынамі з'ездаў у кювет, перакульванняў, сустрэчных сутыкненняў, наездаў на перашкоды.
У мэтах актывізацыі работы па ўмацаванні транспартнай дысцыпліны ў частцы выканання вадзіцелямі хуткасных рэжымаў, Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці з 8 па 13 верасня 2020 года праводзіць прафілактычную акцыю «Хуткасць».
У ходзе мерапрыемства арганізаваны ўзмоцнены нагляд за дарожным рухам з ужываннем галоснага, сакрэтнага і змешанага кантролю захавання вадзіцелямі хуткасных рэжымаў.
Дзяржаўтаінспекцыя папярэджвае, што ў перыяд акцыі «Хуткасць» да парушальнікаў-ліхачоў будуць прымяняцца максімальна строгія меры адміністрацыйнага спагнання ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
І да ведама парушальнікаў!
Згодна з ст.18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь, за перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 км/г штраф складзе 1 б.в., ад 20 да 30 км/г - 1-3 б.в., 30 і больш км/г - ад 3-10 б.в. За паўторнае на працягу года парушэнне дадзенага характару ў адносінах да вадзіцеляў ўжываецца максімальнае адміністрацыйнае ўздзеянне - штраф ад 5 да 15 б.в. або пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да 1 года (1б.в. = 27 рублёў).
Не падвяргайце сваё жыццё, а таксама жыццё навакольных небяспецы! Памятаеце, што спакойнае, ўважлівае, культурнае кіраванне аўтамабілем і пастаянны кантроль за дарожнай сітуацыяй забяспечаць шчаснае прыбыццё да месца прызначэння».
Дзяржаўтаінспекцыя Крупскага раёна