Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 07 Верасень 2020 16:25

Працягваецца круглагадовая спартакіяда сярод працоўных калектываў

З 18 жніўня па 3 верасня 2020 года на міні-футбольнай пляцоўцы са штучным травяным газонам, размешчанай на тэрыторыі ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Крупкі» праходзілі гульні чэмпіянату Крупскага раёна па футболе сярод працоўных калектываў 2020 года.

У чэмпіянаце прынялі ўдзел 6 працоўных калектываў: Крупскі РАНС, ФК «Альфа», ТАА «Амкадор-Можа», філіял «Крупскае УМГ ААТ «Газпром трансгаз Беларусь», ДЛГУ «Крупскі лясгас», ФК «Тайфун».

Гулялі па кругавой сістэме, кожная каманда згуляла пяць гульняў.

Да апошняга дня спаборніцтваў, а гульні чэмпіянату праходзілі на працягу 17 дзён, лідзіравалі тры каманды, і кожная прэтэндавала на першае месца.

І толькі па выніках заключнай гульні паміж камандамі Крупскага РАНС і ДЛГУ «Крупскі лясгас» вызначыліся пераможца і прызёры раённага чэмпіянату па футболе сярод працоўных калектываў 2020 года.

Пераможцам стала каманда ДЛГУ «Крупскі лясгас», набраўшы 15 ачкоў.

Другое месца ў каманды філіяла «Крупскае УМГ ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» - 12 ачкоў.

З лікам 9 ачкоў трэцяе месца заняла каманда Крупскага РАНС.

За 1 месца каманда ўзнагароджана кубкам і граматай упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Крупскага райвыканкама, члены каманды медалямі.

За 2 і 3 месца каманды ўзнагароджаны граматамі, члены каманд медалямі.

Чытаць 337 разоў