Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 21 Жнівень 2020 16:35

Удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах з'яўляецца незаконным

Правядзенне любых масавых мерапрыемстваў рэгламентуецца законам Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

- Закон абвяшчае, што для правядзення такога мерапрыемства неабходна атрымаць узгадненне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, - адзначае старшыня Крупскага райвыканкама Анатоль Козел. - Я заклікаю ўсіх жыхароў горада і раёна, нашых гасцей да таго, каб у сваіх дзеяннях, учынках і рашэннях зыходзіць з парадку, аб якiм гаворыцца ў заканадаўстве. Так, кожны чалавек можа выказаць сваё меркаванне, ініцыяваць якое-небудзь мерапрыемства, але гэта павінна быць зроблена цывілізавана. Таксама я заклікаю ўзважана і канструктыўна падыходзіць да рэалізацыі свайго права на свабоднае выказванне меркавання, не паддавацца на правакацыі і заклікі да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў і ўчынкаў, здольных нанесці шкоду працоўным правам і законным інтарэсам грамадзян, інтарэсам сваіх працоўных калектываў. Давайце будзем паважаць закон і адзін аднаго.

- Хачу адзначыць, што асобы, якія парушылі ўсталяваны законам парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам, - падкрэслівае пракурор Крупскага раёна старшы саветнік юстыцыі Уладзімір Галянкоў. - Звяртаю ўвагу, што надыходзіць адказнасць як у арганізатараў несанкцыянаваных мерапрыемстваў, так і ў іх удзельнікаў. Лічу неабходным падрабязна спыніцца на мерах адказнасці, каб у нашых грамадзян была поўная і вычарпальная інфармацыя. Артыкулам 23.34 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Парушэнне ўсталяванага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства, здзейсненае удзельнікам такіх мерапрыемстваў, а роўна публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення, учыненыя ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў альбо іншай асобай, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, - цягнуць папярэджанне, або накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь, або адміністрацыйны арышт. Парушэнне ўсталяванага парадку арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства, а роўна публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, учыненыя арганізатарам такіх мерапрыемстваў, - цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццацi да сарака базавых велічынь або адміністрацыйны арышт, а на юрыдычную асобу - ад дваццаці да ста базавых велічынь.

Акрамя таго, дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт.17.1 КоАП - дробнае хуліганства. Абразлівае прыставанне да грамадзян і іншыя наўмысныя дзеянні, якія парушаюць грамадзкі парадак, дзейнасць арганізацый або спакой грамадзян і выражаюцца ў відавочнай непавазе да грамадства, - цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад двух да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Крымінальная адказнасць устаноўлена артыкулам 196 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Незаконная перашкода правядзенню сходу, мітынгу, дэманстрацыі, шэсця, пікетавання або ўдзелу ў іх альбо прымус да ўдзелу ў іх, учыненыя з прымяненнем гвалту або з пагрозай яго прымянення, - караюцца штрафам, або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або арыштам , або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў.

Пракуратура Крупскага раёна звяртае ўвагу, што незаконныя забастоўкi на прадпрыемствах істотна парушаюць яго функцыянаванне і з'яўляюцца прамым прычыненнем шкоды вытворчаму працэсу, адпаведна прадпрыемства нясе страты. Калі будуць устаноўлены такія факты, адпаведна, людзі, якія прычынілі страты, будуць адказваць па законе.

Чытаць 364 разоў